Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Сак 2016

Банк развіцця і ПРААН падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

1 сакавіка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Банк развіцця і ПРААН падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты мемарандум сапраўды вельмі важны, паколькі ўпершыню ў гісторыі Беларусі ПРААН падпісвае афіцыйны дакумент з фінансавым інстытутам. Банк развіцця некалькі гадоў таму падключыўся да падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, мы зрабілі першыя крокі. Цяпер сумесна з ПРААН мы гэту работу прадоўжым", - падкрэсліў старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас.

Банк развіцця і ПРААН падпісалі мемарандум аб узаемаразуменніНовы фармат супрацоўніцтва паміж ПРААН і Банкам развіцця прадугледжвае суфінансаванне ініцыятыў, накіраваных на стымуляванне мясцовага і рэгіянальнага эканамічнага развіцця. Гэтыя ініцыятывы будуць накіраваны на стварэнне дадатковых рабочых месц у малых і сярэдніх гарадах, стымуляванне развіцця малога і сярэдняга бізнесу і сацыяльна арыентаванага прадпрымальніцтва, у тым ліку жаночага прадпрымальніцтва.Банк развіцця і ПРААН падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі