Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Снж 2021

Бальшакоў: беларускую вакцыну ад COVID-19 можна будзе прыстасоўваць да розных штамаў

Бальшакоў: беларускую вакцыну ад COVID-19 можна будзе прыстасоўваць да розных штамаў

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускую вакцыну ад COVID-19 можна будзе прыстасоўваць да розных штамаў каранавіруса. Аб гэтым заявіў дырэктар прадпрыемства "БелВітуніфарм" Сяргей Бальшакоў у эфіры праграмы "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў дырэктара прадпрыемства, у Беларусі ствараецца базавая вакцына, якую пры неабходнасці можна будзе дапрацоўваць у працэсе. "Гэта вакцына развіцця, я так сказаў бы", - заявіў Сяргей Бальшакоў.

Ён звярнуў увагу, што вядомыя фармкампаніі вырабілі свае вакцыны ад COVID-19 на аснове першага штама каранавіруса - уханьскага. Наступныя штамы для распрацоўкі прэпаратаў вучонымі не выдзяляліся. "Працуе ж гэта вакцына. Глядзяць на нейкія рэчы, якія звязаны больш з тэхналагічнымі і біятэхналагічнымі нюансамі. Для чалавека гэта не важна. Чалавек павінен прышчапіцца і мець пэўны буфер засцярогі ад захворвання", - адзначыў дырэктар "БелВітуніфарм".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі