28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Азербайджан гатовы прадоўжыць стварэнне ў сябе вытворчасцей з беларускімі тэхналогіямі. Аб гэтым 28 лістапада па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў кіраўнік азербайджанскай дзяржавы Ільхам Аліеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Стварэнне сумесных беларуска-азербайджанскіх вытворчасцей ужо мае добрую гісторыю, адзначыў Ільхам Аліеў, прывёўшы у прыклад
Гянджынскі аўтамабільны завод. "Гэты завод з'яўляецца важным прамысловым аб'ектам на тэрыторыі Азербайджана. Мы гатовы разглядаць пытанні стварэння іншых вытворчасцей з беларускімі тэхналогіямі ў Азербайджане, а таксама стварэння вытворчасцей па перапрацоўцы азербайджанскіх сельскагаспадарчых тавараў у Беларусі", - сказаў Ільхам Аліеў.Падводзячы вынікі перагавораў, ён расказаў, што былі вызначаны шляхі далейшага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы. Кіраўнікі дзяржаў з задавальненнем адзначылі, што ва ўмовах крызісу тавараабарот паміж краінамі застаецца стабільным. "Сёння таксама абмяркоўваліся праекты, якія могуць яго значна павялічыць. Мы павінны больш удзяляць увагі ўзаемнаму гандлю", - лічыць Прэзідэнт Азербайджана.
Ільхам Аліеў канстатаваў, што беларуска-азербайджанскія адносіны дасягнулі такога ўзроўню, які адпавядае інтарэсам народаў і дае магчымасць характарызаваць іх як адносіны паміж стратэгічнымі партнёрамі. "Мы заўсёды імкнуліся падтрымліваць адзін аднаго. У далейшым будзем рабіць усё ад нас залежнае, каб Беларусь і Азербайджан заўсёды адчувалі падтрымку адзін аднаго. І ў міжнародных структурах, і ў эканамічнай кааперацыі - ва ўсіх пытаннях мы маем вельмі шчырыя адносіны", - сказаў ён.