16 сакавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Авіякампанія Air China з 1 мая плануе адкрыць рэгулярныя зносіны па маршруце Пекін - Мінск - Будапешт - Пекін. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Нацыянальнага аэрапорта Мінск па выніках праведзеных перагавораў з прадстаўнікамі авіякампаніі.
Плануецца, што рэйсы будуць выконваць на самалётах Airbus A330-200 чатыры разы на тыдзень: па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях.
У прэс-цэнтры расказалі, што на сустрэчы з прадстаўнікамі нацыянальнага аэрапорта кітайскія партнёры абмяркоўвалі пытанні, звязаныя ў тым ліку з тэхналогіяй абслугоўвання паветраных суднаў, пасажыраў, грузаў авіякампаніі, прадастаўлення паслуг па забеспячэнні бартавым харчаваннем.
Дэлегацыя авіякампаніі прыбыла ў Мінск 12 сакавіка, завершыцца візіт 17 сакавіка.
Air China належыць ураду Кітая. З'яўляецца флагманскім авіяперавозчыкам і адзінай авіякампаніяй, дзе адлюстраваны сцяг Кітая на самалётах. Галоўнымі хабамі Air China з'яўляюцца міжнародныя аэрапорты Пекін Сталічны, Шуанлю і Шанхай Пудун. Большая частка рэйсаў ідзе праз хаб у Пекіне.