Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліс 2015

Астрахань можа стаць платформай для прасоўвання тавараў з Беларусі ў краіны Прыкаспія

30 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Астраханская вобласць можа стаць платформай для прасоўвання тавараў з Беларусі ў краіны Прыкаспійскага рэгіёна. Аб гэтым заявіў сёння журналістам віцэ-губернатар - старшыня ўрада Астраханскай вобласці Канстанцін Маркелаў па выніках пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Астраханскай вобласці Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша прапанова - выкарыстоўваць Астраханскую вобласць як платформу для прасоўвання беларускіх тавараў для краін Прыкаспія. У нас добры транспартны складнік, ёсць магчымасць выкарыстоўваць тое, што Астрахань знаходзіцца на скрыжаванні двух трансмадальных транспартных калідораў - Поўнач-Подзень і Усход-Захад", - адзначыў Канстанцін Маркелаў.

Таксама ён расказаў, што Астрахань прапанавала беларускім калегам сумесны праект па стварэнні пекцінавай вытворчасці. "У Астрахані ёсць для гэтага ўмовы, мы прапанавалі калегам з Беларусі разгледзець магчымасць сумесна ў гэтым удзельнічаць", - растлумачыў Канстанцін Маркелаў.

На пасяджэнні рабочай групы быў абмеркаваны шырокі спектр магчымасцей для пашырэння супрацоўніцтва з улікам таго, што прынята новая праграма індустрыялізацыі Астраханскай вобласці. "Яна звязана з развіццём нафтагазавага сектара, суднабудавання, транспартнага складніка, перапрацоўчай прамысловасці ў сельскай гаспадарцы. Ёсць вельмі шмат цікавых напрамкаў для супрацоўніцтва. Беларусь актыўна развіваецца, ёсць новыя падыходы і тэхналогіі, якія будуць для нас цікавымі", - канстатаваў віцэ-губернатар.

Канстанцін Маркелаў адзначыў, што Астрахань зацікаўлена ў развіцці адносін з Беларуссю ў сферы прамысловасці. У Астраханскай вобласці ствараецца асаблівая эканамічная зона, у сувязі з чым актуальнымі напрамкамі супрацоўніцтва з'яўляюцца станкабудаванне, сельскагаспадарчая і аўтамабільная тэхніка, а таксама яе абслугоўванне. "Мы шмат гаварылі і аб развіцці харчовай прамысловасці. Гэта звязана з імпартазамяшчэннем", - растлумачыў ён.

Акрамя таго, на пасяджэнні абмяркоўваліся праекты ў гуманітарнай, сацыяльнай і культурнай сферах. "У нас шмат агульнага", - падагульніў віцэ-губернатар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі