17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Нігерыі Вячаслаў Брыль сустрэўся з кіраўніком Асацыяцыі фермераў Нігерыі Огба Дугласам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў дыппрадстаўніцтве.
Асноўнай тэмай на перагаворах была магчымасць закупкі нігерыйскім бокам сельскагаспадарчай тэхнікі беларускай вытворчасці. У тым ліку размова ішла аб перспектывах адкрыцця ў Нігерыі зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў і сэрвісных цэнтраў.
Беларускі бок запрасіў прадстаўнікоў Асацыяцыі фермераў прыняць удзел у 31-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Белагра", якая пройдзе ў Мінску 1-5 чэрвеня 2021 года.