Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Снж 2017

Аршанскае прадпрыемства "Манулі Гідраўлікс" будзе пастаўляць прадукцыю на заводы Manitou і Toyota

7 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. СТАА "Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел" (Орша) будзе пастаўляць прадукцыю на еўрапейскія заводы карпарацый Manitou і Toyota. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар прадпрыемства Андрэй Іванюк.

Аўдытарскую праверку тэхналагічных працэсаў і прадукцыі прадстаўнікі карпарацый правялі ў лістападзе. Па яе выніках было выдадзена станоўчае заключэнне, а аршанскае прадпрыемства атрымала сертыфікат адабрэння на пастаўку сваіх вырабаў еўрапейскім заводам Manitou і Toyota. Ёмістасць гэтага напрамку Андрэй Іванюк ацэньвае ў памеры каля 10 працэнтаў экспарту.

Кіраўнік лічыць 2017 год для прадпрыемства ўдалым. Аб'ём вытворчасці за студзень-лістапад вырас на 35 працэнтаў у параўнанні з аналагічным узроўнем мінулага года. Шмат у чым гэтаму садзейнічаў запуск у першым квартале двух новых вытворчых участкаў: па вырабе рукавоў высокага ціску ў зборы ў прамысловых аб'ёмах і для абслугоўвання індывідуальных кліентаў.

Прадукцыя "Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел" з'яўляецца імпартазамяшчальнай. На ўнутраны рынак Беларусі прыпадае каля 15 працэнтаў агульнага аб'ёму яе рэалізацыі. Адгрузкі за 11 месяцаў бягучага года выраслі ўдвая ў параўнанні з аналагічным узроўнем мінулага года. Асноўныя спажыўцы - Мінскі трактарны завод, "Амкадор" і "Гомсельмаш".

Экспартная карта прадпрыемства ўключае больш за 10 краін блізкага і далёкага замежжа. З пачатку гэтага года дадаткова асвоены рынкі Аўстраліі, Нідэрландаў, Сінгапура і ААЭ. Аб'ём экспарту за студзень-лістапад вырас на 10 працэнтаў. Павялічыўся і штат супрацоўнікаў: сярэдняспісачная колькасць работнікаў прадпрыемства складае 117 чалавек (на 1 студзеня 2017 года - 102). "Гэта стала магчымым дзякуючы развіццю вытворчасці", - адзначыў кіраўнік.

Чатырохбаковы інвестыцыйны дагавор аб стварэнні СТАА "Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел" з размяшчэннем вытворчасці ў Оршы паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і заснавальнікамі (ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК", ААТ "Завод "Легмаш" і італьянская кампанія Manuli Rubber Industries s.p.a., якая выступіла ў якасці замежнага інвестара) быў заключаны ў маі 2012 года. У снежні 2013 года прадпрыемства было зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ "Віцебск". Запуск адзінай у Беларусі вытворчасці рукавоў высокага ціску адбыўся ў снежні 2014 года. З моманту рэгістрацыі агульны аб'ём інвестыцый у асноўны капітал склаў больш за 15 млн еўра. Цяпер прадпрыемства выпускае каля 60 канструкцый рукавоў высокага ціску, у тым ліку выраб 14 новых асвоены ў бягучым годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі