Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Сак 2016

Арлоўская вобласць прапануе Беларусі стварыць СП па выпуску малочнай прадукцыі

24 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Губернатар Арлоўскай вобласці Вадзім Патомскі прапанаваў стварыць на тэрыторыі гэтага расійскага рэгіёна сумесныя з Беларуссю прадпрыемствы па выпуску малочнай прадукцыі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы хочам зрабіць сур'ёзны лагістычны цэнтр Беларусі на тэрыторыі Арлоўскай вобласці. Адлегласць паміж намі невялікая, - адзначыў Вадзім Патомскі. - Пры гэтым рынак спажывання каласальны. У радыусе 300-400 км ад Арлоўскай вобласці пражываюць 45 млн чалавек. Рынак збыту вялізны".

Губернатар адзначыў, што бакі могуць нарошчваць супрацоўніцтва як у сферы прадуктаў харчавання, так і ў машынабудаванні, а таксама па іншых напрамках. "Вам ёсць што паказаць. Нам ёсць чаму павучыцца, што паглядзець", - сказаў ён.

Вадзім Патомскі лічыць запатрабаваным у Арлоўскай вобласці вопыт Беларусі ў аграпрамысловым комплексе. "Тыя тэхналогіі, напрацоўкі, якія ёсць у Беларусі, былі б добра прымянімы на тэрыторыі Арлоўскай вобласці. Мы абсалютна ідэнтычныя па кліматычных умовах, часавым поясе", - адзначыў ён. Губернатар заўважыў, што, нягледзячы на горшыя паказчыкі ўрадлівасці зямель у Беларусі, ураджайнасць вышэйшая, чым у Арлоўскай вобласці, дзе шмат чарназёму. "Гэта сведчыць аб тым, што тэхналогіі і ўгнаенні, якія прымяняюцца ў Беларусі, працуюць больш эфектыўна. Нам гэты вопыт трэба пераймаць", - падкрэсліў Вадзім Патомскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі