Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Стд 2018

Аперацыі з токенамі можна будзе праводзіць у Беларусі з 28 сакавіка

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аперацыі з токенамі (крыптавалютай) можна будзе праводзіць у Беларусі з 28 сакавіка 2018 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Парка высокіх тэхналогій, паведамляе БЕЛТА.

Адміністрацыя ПВТ звяртае ўвагу, што дэкрэт нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" ўступае ў сілу з 28 сакавіка.

Такім чынам, дзейнасць з токенамі, названая ў пункце 3 палажэння аб ПВТ (напрыклад, аператар крыптаплатформы, аператар абменнага пункта крыптавалют, іншая дзейнасць з выкарыстаннем лічбавых знакаў (токенаў), у тым ліку маючая прыкметы прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах, дзейнасці інвестыцыйнага фонду, сек'юрытызацыі, а таксама ажыццяўленне аперацый па стварэнні і размяшчэнні ўласных лічбавых знакаў) не можа цяпер ажыццяўляцца як юрыдычнымі, так і фізічнымі асобамі.

Гэтымі відамі дзейнасці змогуць займацца толькі тыя суб'екты гаспадарання, якія ў парадку, устаноўленым дэкрэтам, стануць рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі