20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "АМКАДОР" прадставіў тэхніку на міжнароднай выстаўцы "ЖКГ Расіі" ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
Ад імя холдынга выставачную экспазіцыю прадстаўляе ТАА "ЭКСАМ", якое з'яўляецца афіцыйным дыстрыб'ютарам "АМКАДОРа". Гасцям выстаўкі прэзентаваны ўніверсальны пагрузчык з бартавым паваротам "АМКАДОР-211".
"Экспазіцыя холдынга выклікала вялікі інтарэс з боку прадпрыемстваў ЖКГ, дарожна-рамонтных арганізацый і расійскіх вытворцаў", - падкрэслілі ў прэс-службе.
ХІХ Міжнародная выстаўка "ЖКГ Расіі" праходзіць у Санкт-Пецярбургу 18-20 красавіка. Гэта адзінае штогадовае кангрэсна-выставачнае мерапрыемства для спецыялістаў жыллёва-камунальнай галіны, а таксама буйнейшае ў Расіі і краінах СНД. Выстаўка збірае лепшых экспертаў галіны для ўсебаковага абмену вопытам, нагляднай дэманстрацыі прадукцыі і паслуг, а таксама вырашэння прафесійных задач.
У гэтым годзе кампаніі "АМКАДОР" споўнілася 96 гадоў. У склад сучаснага холдынга ўваходзяць дзясяткі заводаў, якія выпускаюць больш за 6,5 тыс. найменняў таварнай прадукцыі, у тым ліку 135 мадэлей і мадыфікацый спецыяльнай і сельскагаспадарчай тэхнікі.