14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва ААТ "АМКАДОР" - кіруючая кампанія холдынга" правяло перагаворы з прадстаўнікамі егіпецкай кампаніі Pearl of Africa Co, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.
На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні далейшага супрацоўніцтва з кампаніяй. Асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанню паставак сельгасабсталявання "АМКАДОР" у Егіпет, а таксама набыццю камплектуючых у Арабскай Рэспубліцы.
У гэтым годзе холдынгу "АМКАДОР" споўнілася 96 гадоў. У яго складзе 30 юрыдычных асоб, 22 заводы, якія выпускаюць больш як 6,5 тыс. найменняў таварнай прадукцыі, у тым ліку больш за 135 мадэлей і мадыфікацый спецыяльнай і сельскагаспадарчай тэхнікі.