Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Врс 2016

Аманскі бізнес зацікаўлены ў супрацоўніцтве з машынабудаўнічым комплексам Беларусі

20 верасня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Аманскі бізнес выказвае інтарэс да супрацоўніцтва з машынабудаўнічым комплексам Беларусі, заявіў сёння журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) Уладзімір Улаховіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У аманскага бізнесу інтарэс да машынабудаўнічага комплексу, да нашых флагманаў. Ужо былі першыя пастаўкі мазаўскіх аўтобусаў эканомкласа. На выхадзе - рашэнне аб першых пастаўках дарожна-будаўнічай тэхнікі "Амкадор". Сёння будуць перагаворы з БелАЗам, іншымі прамысловымі прадпрыемствамі", - расказаў Уладзімір Улаховіч.

Таксама, паводле яго слоў, бізнесмены з Амана гатовы інвесціраваць у сумесныя вытворчасці прадуктаў харчавання ў Беларусі з наступнай пастаўкай прадукцыі ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза і Персідскага заліва. "Ёсць інтарэс да інвестыцыйных тэм, якія звязаны з аб'ектамі нерухомай маёмасці, развіццём праектаў у Мінску. Ёсць інтарэс да лагістыкі, развіцця турызму. Дзелавыя колы Амана гатовы інвесціраваць у наш турыстычны сектар, у паслугі, якія з ім звязаны", - адзначыў старшыня БелГПП.

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць беларуска-аманскі бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа. Мерапрыемства арганізавана ў рамках візіту ў Беларусь дэлегацыі дзелавых колаў Султаната Аман пад эгідай Гандлёва-прамысловай палаты Амана. "У нас у гасцях эліта аманскага бізнесу, дэлегацыя з 40 бізнесменаў - самых уплывовых, якія маюць вялікія бізнес-актывы і рэсурсы. Але самае галоўнае - у іх ёсць вялікае жаданне і намер супрацоўнічаць з нашай краінай", - рэзюмаваў Уладзімір Улаховіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі