Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Жнв 2015

Амаль 500 інавацыйных распрацовак будзе прадстаўлена на выстаўцы-кірмашы дасягненняў беларускай навукі

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка-кірмаш дасягненняў беларускай акадэмічнай навукі пройдзе 27-28 жніўня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вучоныя 58 інстытутаў і прадпрыемстваў НАН прадставяць на выстаўцы амаль 500 новых інавацыйных распрацовак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Акадэміі навук.

Асноўная мэта мерапрыемства - актывізацыя стымулявання і камерцыялізацыі вынікаў даследаванняў і распрацовак арганізацый НАН Беларусі, папулярызацыя дасягненняў акадэмічнай навукі. "Вучоныя і спецыялісты Акадэміі навук плануюць правесці апрабацыю вядучых акадэмічных брэндаў, адпрацаваць сістэму камерцыйна эфектыўнага стымулявання навуковых дасягненняў (для розных узроўняў: ад органаў дзяржкіравання да канкрэтных рэгіёнаў, прадпрыемстваў і масавага спажыўца), сфарміраваць перспектыўны партфель заказаў на навуковую і навукова-тэхнічную прадукцыю", - адзначылі ў прэс-службе.

У выстаўцы прымуць удзел не толькі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў, міністэрстваў і ведамстваў, але і дыпламатычнага корпуса, гандлёвых прадстаўніцтваў, вышэйшых навучальных устаноў, бізнесу, бізнес-асацыяцый, няўрадавых арганізацый, жыхары Мінска і госці сталіцы. Машыны і абсталяванне, натурныя ўзоры размесцяцца на тэрыторыі, што прылягае да будынка Прэзідыума НАН, у холах першага і другога паверха будуць прадстаўлены эксперыментальныя мадэлі, доследныя ўзоры, прапанаванне інжынірынгавых і кансалтынгавых паслуг, патэнтна-ліцэнзійная інфармацыя, канструктарская дакументацыя і навуковыя справаздачы для магчымага продажу, раздатачны матэрыял. Будзе працаваць і віртуальная выстаўка (на інтэрнэт-рэсурсах НАН і акадэмічных арганізацый).

У ходзе выстаўкі вядучыя навуковыя арганізацыі і вучоныя прадставяць стэндавыя даклады. З удзелам зацікаўленых арганізацый пройдзе кантактна-кааперацыйная біржа. У час мерапрыемстваў, якія адбудуцца перад выстаўкай і будуць суправаджаць яе, з удзелам вядучых вучоных краіны будуць праведзены праблемныя круглыя сталы (па асобных навуковых напрамках: нана-, бія-, фарм-, касмічныя тэхналогіі і іх прымяненне ў інтарэсах развіцця нацыянальнай эканомікі). Будуць прадэманстраваны кнігі вучоных-гуманітарыяў, а таксама пройдзе археалагічная выстаўка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі