4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка ў студзені-кастрычніку перавезла ў мясцовых зносінах 29,6 млн т грузаў, або 101 працэнт да аналагічнага перыяду 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
Асноўную наменклатуру склалі будаўнічыя і лясныя грузы, нафта і нафтапрадукты, цэмент, хімічныя і мінеральныя ўгнаенні, прамысловая сыравіна і фармовачныя матэрыялы, лом чорных металаў.
"Беларуская чыгунка гатова выканаць усе заяўкі прадпрыемстваў на перавозку грузаў як унутры краіны, так і за яе межы", - адзначылі ў прэс-цэнтры.