1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускіх здраўніцах у 2023 годзе адпачылі 1,483 млн чалавек. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дырэктар цэнтра адзначыў, што 2023 год аказаўся паспяховым для сістэмы санаторна-курортнага лячэння. Па ўсіх асноўных паказчыках дзейнасці адзначана дадатная дынаміка.
"Яна істотна перавысіла нашы планавыя паказчыкі. Сярэднегадавая запаўняльнасць санаторна-курортных арганізацый за 2023-і склала 84,1 працэнта. Увогуле аздаравілася і прайшла лячэння рэкордная колькасць людзей - 1,483 млн чалавек. Выручка ад рэалізацыі санаторна-курортных паслуг склала Br1,063 млрд", - рэзюмаваў Генадзь Балбатоўскі.