1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Air China адкрывае прадстаўніцтва ў Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведамляе БЕЛТА."Плануецца, што офіс трэцяга па парку кітайскага авіяперавозчыка
Air China размесціцца на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск", - сказана на сайце.У Міністэрстве замежных спраў Беларусі карэспандэнту БЕЛТА паведамілі, што прадстаўніцтва кітайскай авіякампаніі ў нашай краіне зарэгістравана 16 верасня.
Як паведамлялася, першы рэгулярны рэйс
Air China з Пекіна быў выкананы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск 1 мая 2015 года. З гэтай даты пачаліся палёты авіякампаніі Air China па маршруце Пекін - Мінск - Будапешт - Пекін. Штотыднёва ў беларускую сталіцу выконваюцца чатыры рэйсы з Пекіна - у панядзелак, сераду, пятніцу і нядзелю.Air China належыць ураду Кітая. З'яўляецца флагманскім авіяперавозчыкам і адзінай авіякампаніяй, дзе выява сцяга Кітая размешчана на самалётах. Галоўнымі хабамі Air China з'яўляюцца міжнародныя аэрапорты Пекін Сталічны, Шуанлю і Шанхай Пудун. Большая частка рэйсаў ідзе праз хаб у Пекіне.
РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Тут базіруюцца авіякампанія "Белавія", а таксама грузавыя авіяперавозчыкі "Трансавіяэкспарт", "Рубістар" і "Генекс". Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.