Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Сак 2022

Афрыка, Азія, Лацінская Амерыка: Пархомчык аб перспектыўных рынках экспарту беларускай тэхнікі

Афрыка, Азія, Лацінская Амерыка: Пархомчык аб перспектыўных рынках экспарту беларускай тэхнікі
Фота з архiва

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб перспектыўных рынках экспарту беларускай прадукцыі ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык.

"Штогод больш за 60 працэнтаў прадукцыі арганізацый Мінпрама прадаецца за межы краіны. Асноўная доля ідзе нашаму традыцыйнаму партнёру - Расіі. Перспектыўнымі напрамкамі для паставак беларускай тэхнікі з'яўляюцца рынкі Афрыкі і Азіі", - сказаў Пётр Пархомчык.

Вялікай папулярнасцю ў спажыўцоў з Афрыкі карыстаецца сельскагаспадарчая тэхніка. За мінулы год у краіны гэтага кантынента адгружана беларускіх трактароў на суму каля $12 млн. У чэрвені 2021 года заключаны дагавор на пастаўку ў Зімбабвэ больш як 1 тыс. адзінак тэхнікі на $26,5 млн.

"Цяпер мы прапрацоўваем пастаўкі буйной партыі трактароў і навяснога абсталявання "Бабруйскаграмаша", апырсквальнікаў "Лідаграпраммаша" і камбайнаў "Гомсельмаша" ў Нігерыю. Нас цікавяць рынкі Паўднёвага Судана, Замбіі, Малаві, Егіпта. Тут запатрабаваны беларуская камунальная і лясная тэхніка, а таксама тэхніка спецыяльнага прызначэння", - расказаў міністр.

Перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва з афрыканскімі краінамі таксама з'яўляецца будаўніцтва зернесушыльных комплексаў. Гэта цяпер актыўна прапрацоўваецца прадпрыемствамі Мінпрама сумесна з дылерамі і замежнымі партнёрамі. Вядзецца работа па стварэнні зборачных вытворчасцей сельскагаспадарчай, аўтамабільнай і дарожнай тэхнікі.

Вялікую цікавасць для Мінпрама ўяўляюць рынкі Азіі. "Напрыклад, "БКМ Холдынг" мае намер рэалізаваць у Індыі праект па стварэнні сеткі электрычнага транспарту на базе электробусаў беларускай вытворчасці. Работа па распаўсюджванні нашых электробусаў актыўна вядзецца ў краінах Блізкага Усходу, у прыватнасці ў Ізраілі", - растлумачыў кіраўнік ведамства.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца ёмістым рынкам Лацінскай Амерыкі. "Гэта таксама адзін з перспектыўных экспартных напрамкаў. Напрыклад, у 2021 годзе мы паставілі сельскагаспадарчыя камбайны ў Аргенціну (на $900 тыс.) і Бразілію (на $325 тыс.), металапрадукцыю - у Бразілію (на $8,1 млн), Эквадор (на $3,3 млн) і Мексіку ($4,7 млн), кар'ерныя самазвалы рознай грузападымальнасці - у Чылі (на $32,2 млн), трактары - на Кубу (на больш як $6 млн) і ў Нікарагуа (на $810 тыс.)", - паведаміў Пётр Пархомчык.

У гэтым годзе пасля доўгага перапынку аднавілася работа вытворчасцей на сумесных беларуска-венесуэльскіх прадпрыемствах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі