6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўдытарская палата створана ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.
"Праведзены ўстаноўчы сход з удзелам прадстаўнікоў аўдытарскіх арганізацый і аўдытараў - індывідуальных прадпрымальнікаў. Ён паклаў пачатак стварэнню першай самарэгулюемай арганізацыі ў нашай краіне - Аўдытарскай палаты Рэспублікі Беларусь", - праінфармавалі ў ведамстве.
У Міністэрстве фінансаў адзначылі, што стварэнне Аўдытарскай палаты - сур'ёзны крок наперад для усёй аўдытарскай супольнасці, гэта пераход на новую ступень развіцця аўдыту ў Беларусі.
Як паведамлялася, стварэнне Аўдытарскай палаты было прадугледжана папраўкамі ў закон аб аўдытарскай дзейнасці, якія Палата прадстаўнікоў прыняла ў снежні 2018 года. Аўдытарская палата задумана як адзіны орган самакіравання аўдытарскіх арганізацый і аўдытараў - індывідуальных прадпрымальнікаў. Яе задачы - выключаць выпадкі допуску на рынак нядобрасумленных аўдытараў, займацца кантролем і знешняй ацэнкай якасці іх работы.