Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Ліп 2017

Адміністрацыя парка "Вялікі камень" атрымае акцыі Мінскай вобласці ў кіруючай кампаніі

26 ліпеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" да 1 жніўня 2017 года атрымае ў аператыўнае кіраванне 37 млн простых (звычайных) акцый СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" намінальным коштам Br1,15 на агульную суму Br42,55 млн. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 21 ліпеня 2017 года нумар 547, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Як расказаў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Кірыл Карацееў, размова ідзе аб 31,16 працэнта акцый. Раней яны былі ў камунальнай уласнасці Мінскай вобласці. Да 1 жніўня іх бязвыплатна прымуць у рэспубліканскую ўласнасць, пасля чаго перададуць у аператыўнае кіраванне Адміністрацыі парка.

"Акцыі перададуць для надзялення Адміністрацыі парка большымі паўнамоцтвамі. З 1 жніўня яна будзе не толькі кіраўніком, але і акцыянерам", - растлумачыў Кірыл Карацееў.

У цэлым беларуская доля ў кіруючай кампаніі захаваецца на ўзроўні 32 працэнты. Па 0,42 працэнта будзе за горадам Мінскам і ААТ "Гарызонт".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі