Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Ліс 2024

Ад машынабудавання да ваенпрама. Губернатар Тульскай вобласці расказаў пра бізнес-місію ў Беларусі

Ад машынабудавання да ваенпрама. Губернатар Тульскай вобласці расказаў пра бізнес-місію ў Беларусі

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паміж Тульскай вобласцю Расіі і Беларуссю наладжана нядрэннае супрацоўніцтва, але ёсць і істотны патэнцыял для яго развіцця і пашырэння. Аб гэтым заявіў журналістам губернатар Тульскай вобласці Дзмітрый Міляеў пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Міляеў падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Тульскай вобласцю ўстаноўлены партнёрскія адносіны і супрацоўніцтва паступова развіваецца, рухаецца наперад. Базавыя галіны, на якія яно абапіраецца, - хімічная прамысловасць, машынабудаванне, металургія і абаронна-прамысловы комплекс. "У гэтай частцы ў нас увогуле і цэлым нядрэнныя паказчыкі. У бягучым годзе ў нас расце тавараабарот, вельмі станоўчая дынаміка", - сказаў губернатар.

Што датычыцца абаронна-прамысловага комплексу, тут, паводле яго слоў, "ёсць пэўныя інтарэсы", і ў першую чаргу яны звязаны з развіццём вытворчай кааперацыі. У прыватнасці, беларускі Завод дакладнай электрамеханікі выконвае кантрактныя абавязацельствы па пастаўцы корпусна-механічных частак для расійскага "НВА "Сплаў" імя А.М. Ганічава". У гэтага аб'яднання таксама ёсць праект з МАЗам па вытворчасці спецтэхнікі, закантрактавана 15 адзінак беларускай тэхнікі.

"Шэраг дамоўленасцей на сённяшні момант ужо дасягнуты. Будзем у гэтым напрамку рухацца наперад", - адзначыў Дзмітрый Міляеў. Плануецца, што ў рамках візіту расійскай дэлегацыі кіраўнікі прадпрыемстваў "НВА "Сплаў" імя А.М. Ганічава", Тульскага патроннага завода, "НВА "Мілітэх" наведаюць арганізацыі, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама Беларусі.

У цэлым, як падкрэсліў губернатар, з ім прыбыла ў Мінск вялікая дэлегацыя, у складзе якой прадстаўнікі 34 прадпрыемстваў розных сектараў эканомікі - ад харчовай прамысловасці да машынабудавання. "Гэта вялікая бізнес-місія", - заўважыў ён. Сярод удзельнікаў дэлегацыі таксама члены ўрада Тульскай вобласці, якія курыруюць пытанні эканомікі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, грамадскага транспарту. "Гэта значыць, якраз тыя самыя галіны, у якіх у нас наладжана нядрэннае супрацоўніцтва і дзе ёсць рэальны патэнцыял для таго, каб супрацоўніцтва яшчэ больш развіваць і пашыраць", - падкрэсліў Дзмітрый Міляеў.

Гэта пацвярджаецца і паказчыкамі ўзаемнага тавараабароту. Так, за 2023 год ён склаў каля $500 млн, з якіх больш за $230 млн - беларускі экспарт, які вырас амаль на 35 працэнтаў у параўнанні з 2022-м.

За студзень - жнівень 2024 года ўзаемны гандаль таварамі склаўся ў памеры $414 млн, прыбавіўшы больш за 37 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. А экспарт вырас на 54 працэнты, дасягнуўшы $195 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі