5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў правёў перагаворы з намеснікам генеральнага дырэктара ханойскай гандлёвай кампаніі HAPRO Лэ Ань Туанам. Аб гэтым паведамілі краэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Ханоі.
У час сустрэчы адбылося прадметнае абмеркаванне перспектыў развіцця гандлёва-эканамічных сувязей паміж беларускімі арганізацыямі і кампаніяй HAPRO. Адзначана ўзаемная зацікаўленасць у нарошчванні абменаў сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі.
Бакі дасягнулі дамоўленасці аб правядзенні ў бліжэйшы час відэаканферэнцый з удзелам беларускіх зацікаўленых прадстаўнікоў з мэтай абмеркавання пытання наладжвання ўзаемных паставак прадукцыі на рынкі В'етнама і Беларусі.
В'етнамскаму боку перададзены матэрыялы аб выстаўцы "Белагра-2023" з мэтай разгляду магчымасці ўдзелу ў ёй прадстаўнікоў кампаніі.