15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ёмы рэалізацыі беларускай малочнай прадукцыі ў Кітай дасягнуць $7 млн у 2016 годзе, заявіў у эфіры праграмы "Трэба разабрацца" тэлеканала АНТ міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, паведамляе БЕЛТА.
Міністр нагадаў, што ў гэтым годзе сертыфікат на права пастаўкі малочнай прадукцыі на кітайскі рынак атрымалі 34 прадпрыемствы. "Аб'ёмы рэалізацыі малочнай прадукцыі дасягнуць $7 млн", - адзначыў Леанід Заяц.
На гэты момант Беларусь прапрацоўвае пытанні павелічэння паставак сваіх прадуктаў харчавання ў Кітай. "Прайшлі атэстацыю чатыры мясакамбінаты. Да канца года, спадзяюся, атрымаем права пастаўляць на кітайскі рынак ялавічыну. На чарзе стаяць нашы птушкагадоўчыя прадпрыемствы з правам пастаўкі прадукцыі ў першым квартале 2017 года", - праінфармаваў міністр.