Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Кст 2016

ААЭ назвалі канкрэтныя кропкі для патэнцыяльных інвестыцый у Беларусі і гатовы ствараць СП

31 кастрычніка, Абу-Дабі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Канкрэтныя напрамкі для патэнцыяльнага ўкладання інвестыцый у Беларусі і магчымасці па стварэнні сумесных прадпрыемстваў абмеркаваны на перагаворах Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Наследнага прынца Абу-Дабі, намесніка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна. Аб гэтым журналістам паведаміў пасол Беларусі ў ААЭ і Катары па сумяшчальніцтве Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты напрамак выклікае вельмі вялікі інтарэс эмірацкага боку. Пэўную частку даходаў ад экспарту энерганосьбітаў эмірацкія кампаніі і інвестыцыйныя фонды ўкладваюць у шматабяцальныя і прыбытковыя актывы за мяжой. Гэта як партфельныя інвестыцыі ў каштоўныя паперы, так і прамыя інвестыцыі ў перспектыўныя прадпрыемствы, - расказаў дыпламат. - І нас парадавала, што эмірацкі бок сам для сябе бачыць і назваў пэўныя кропкі, якія яго цікавяць у Беларусі".

"Гэта размова будзе прадоўжана на ўзроўні экспертаў, неабходна пэўная зверка пазіцый. Але сур'ёзны інтарэс эмірацкіх інвестараў мы назіраем", - заявіў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, на перагаворах бакі не абышлі ўвагай і пытанні класічнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Беларусь зацікаўлена ў тым, каб нарасціць пастаўкі прадукцыі на рынак ААЭ у сектарах з канкурэнтнымі перавагамі. "Гэта прадукты харчавання, прадукцыя дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Усе гэтыя пазіцыі вельмі цікавяць эмірацкі бок", - адзначыў пасол.

Ён удакладніў, што асабліва партнёраў у ААЭ прыцягвае такая форма, як стварэнне сумесных прадпрыемстваў з удзелам іх капіталу на тэрыторыі Беларусі для таго, каб яны пад патрэбы эмірацкага рынку і з веданнем спецыфікі выраблялі прадукцыю з беларускай сыравіны з прыцягненнем беларускіх тэхналогій і персаналу.

"Гэта форма цалкам задавольвае і наш бок. Таму вельмі падрабязна была абмеркавана такая тэматыка. Перад урадамі будзе пастаўлена задача да плануемага ў наступным годзе візіту Наследнага прынца Абу-Дабі канкрэтна прапрацаваць і падрыхтаваць для зацвярджэння 3-4 праекты ў перспектыўных сферах", - расказаў Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі