Змяшаць тварог, крухмал, драную бульбу, муку і соль, усё добра вымесіць – павінна атрымацца мяккае, пластычнае цеста. Даць яму крыху пастаяць, а тым часам прыгатаваць мясную начынку.
Для гэтага ў фарш са свініны і ялавічыны дабавіць дробна нарэзаную цыбулю, сырое яйка, сольі і спецыі, перамяшаць.
А далей – вылепіць пызы. З цеста сфарміраваць круглы дранік 5-6 мм таўшчынёй, на яго пакласці начынку, зверху накрыць другім дранікам і злучыць краі. Можна зрабіць пызы памерам як пельмені, можна – крыху большымі.
Разагрэць на патэльні алей і абсмажыць пызы да румянай скарыначкі з абодвух бакоў. Яшчэ смачней атрымаецца, калі прыгатаваць іх на скварачках. Падрумяненыя пызы давесці да гатоўнасці ў духоўцы. Падаць са смятанай або мачанкай.
У цеста для пызаў не дабаўляюцца вада і яйкі, тым не менш, яно ніколі не развальваецца і не рвецца. Калі цеста не сляпілася ў камяк, значыць, трэба дабавіць яшчэ крыху дранай бульбы.