Расцерці масла з цукрам да аднароднасці, дабавіць здрабнёны блэндарам абсмажаны міндаль, муку і яйкі. Добра вымесіць, пакласці ў ёмістасць, пакрыць харчовай плёнкай і пакінуць у халадзільніку на 30 хвілін.
Выкласці цеста ў змазаную форму таўшчынёй каля 1 см і выпякаць пры t 180 ºC на працягу 25-30 мінут. За 5 мінут да гатоўнасці паверхню мазуркі можна змазаць цукровым сіропам. Або пасля астывання заліць глазурай з сумесі яечнага бялку і цукровай пудры.
Падаваць мазурку са сметанковым соусам, свежымі ягадамі, марожаным.