Гэтая страва з'явілася адносна нядаўна, але створана ў традыцыях нацыянальнай беларускай кухні. Яе аснова – прадукты, якія здаўна выкарыстоўваліся ў многіх беларускіх рэцэптах: печань, цыбуля, лясныя грыбы, салёныя агуркі.
Печань нарэзаць лустачкамі, пасаліць, паперчыць, абкачаць у муцэ, выкласці на разагрэтую патэльню і смажыць па 3-4 мінуты з кожнага боку. Зняць з пліты і накрыць накрыўкай да гатоўнасці. Цыбулю і грыбы нарэзаць соломкой і абсмажыць да залацістага колеру.
Агуркі нарэзаць саломкай, яйкі – буйнымі кавалачкамі. Усё гэта змяшаць з грыбамі і цыбуляй, заправіць маянэзным соусам.
На талерку выкласці горкай салат, зверху – лустачкі печані. Упрыгожыць галінкамі пятрушкі і журавінамі.