Нацыянальны парк "Белавежская пушча", Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Белавежская пушча

Нацыянальны парк "Белавежская пушча"


У запаведных лясах гэтага парку растуць 900 відаў раслін і жывуць 250 відаў жывёл і птушак, у тым ліку рэдкія віды

Гісторыя Белавежскай пушчы

Белавежская пушча – адна з важнейших выдатных мясцін Беларусі. Гэта рэшткі першабытнага лесу, які распасціраўся некалі ад Балтыйскага мора да ракі Буг і ад Одэра да Дняпра.

Белавежская пушча размешчана ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, уваходзіць у лік чатырох нацыянальных паркаў Беларусі  і з’яўляецца самым вялікім лесам у Цэнтральнай Еўропе.

Запаведнік знаходзіцца за 340 км на паўднёвы захад ад Мінска. Адміністрацыйны цэнтр парку размешчаны ў пасёлку Камянюкі Камянецкага раёна, за 60 км ад Брэста.

За 20 км ад Белавежскай пушчы знаходзіцца г.Камянец, на тэрыторыі якога ўзвышаецца Белая вежа – вартавое збудаванне XIII стагоддзя. Лічыцца, што гэты помнік даў назву пушчы.

Больш падрабязна аб прыродзе Беларусі

Першыя пісьмовыя ўпамінанні пра Белавежскую пушчу датуюцца 983 годам.

У канцы XIV стагоддзя вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла аб’явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў тут забарону на паляванне. У 1588 г. быў выдадзены Лясны статут, які забараняў тут таксама высечку лесу.

З 1795 г. тэрыторыя  Белавежскай пушчы ўвайшла ў склад Расійскай імперыі, пасля Першай сусветнай вайны – Польшчы, з 1939 г. уваходзіць у склад Беларусі. Усе буйныя войны, што праходзілі на тэрыторыі гэтых дзяржаў, наносілі значны ўрон запаведнаму лесу. Асабліва ён пацярпеў у час Напалеонаўскіх войнаў, а таксама Першай і Другой сусветных войнаў.

У 1939 г. Белавежская пушча аб’яўлена дзяржаўным запаведнікам, а ў 1945 г. частка яе была перададзена суседняй Польшчы.

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўвайшоў у  Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1992 годзе. У 1993 годзе ён атрымаў статус біясфернага запаведніка.

Белавежская пушча сёння

Цяпер Нацыянальны парк "Белавежская пушча" – адно з найбольш вядомых месц Беларусі.

У Белавежскай пушчы растуць больш за 1000 відаў раслін, у тым ліку рэдкіх і знікаючых. Парк вядомы сваімі старажытнымі імяннымі дубамі, узрост якіх перасягае 500 гадоў. Сярод векавых дрэў:

  • елкі
  • ясені
  • сосны
  • ліпы

У Нацыянальным парку "Белавежская пушча" сустракаецца 59 відаў млекакормячых, у т. л.:

  • зубр (самая вялікая ў Еўропе папуляцыя)
  • воўк
  • рысь
  • выдра
  • тарпан (дзікі еўрапейскі конь)

У запаведніку сустракаюцца больш за 250 відаў птушак, у т.л.:

  • малы і вялікі падворлікі
  • журавель
  • дзяцел
  • даўгахвостая звычайная няясыць

Пра жывёльны і раслінны свет Белавежскай пушчы расказвае музей прыроды, размешчаны на тэрыторыі парку. Зуброў, мядзведзяў, аленяў і іншых жыхароў пушчы можна ўбачыць у вальерах.

Як дабрацца да Белавежскай пушчы і дзе спыніцца

Нацыянальны парк "Белавежская пушча" размешчаны прыблізна 60 км на поўнач ад Брэста і 20 км ад бліжэйшага горада Камянца.

Адрас: аграгарадок Камянюкі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць, Рэспубліка Беларусь

Каардынаты GPS: 52.573333333, 23.798333333

Белавежскую пушчу лепш за ўсё наведаць у складзе арганізаванай турыстычнай групы, паколькі праезд транспарту без спецыяльнага дазволу ў запаведнік забаронены.

З Брэста да вёскі Камянюкі, дзе знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр парка, 7 разоў у дзень курсіруюць маршрутныя аўтобусы і таксі. Расклад можна паглядзець тут.

Дабірацца на аўтамабілі, папярэдне зверыўшыся з картай, можна з:

  • Мінска – па магістралі М1/Е30 у бок Брэста да павароту на г. Жабінка, далей да г. Камянец (Р7) і в. Камянюкі (Р83);
  • Брэста – па дарозе Р83 на Камянюкі (55 км).

Наведвальнікі парка могуць спыніцца ў гасцінічным комплексе "Камянюкі", які аб'ядноўвае 3 корпусы, атэлі побач з Музеем прыроды, а таксама ў невялікіх гасцявых дамах лясніцтваў. У навакольнай мясцовасці пушчы размешчаны аграсядзібы, дзе прапануюць утульныя нумары ў нацыянальным стылі.

Многія турысты лічаць за лепшае спыніцца ў гасцініцах Брэста і набыць тур у Нацыянальны парк "Белавежская пушча".

Як наведаць Белавежскую пушчу без візы

Замежныя грамадзяне могуць пабываць у Нацыянальным парку "Белавежская пушча", не афармляючы беларускую візу.

Такая магчымасць прадастаўляецца гасцям на тэрмін да 15 сутак у рамках наведвання бязвізавай зоны "Гродна – Брэст" або да 30 сутак у рамках бязвізавага ўезду праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Перавага 15-дзённага бязвізу ў тым, што перасекчы мяжу можна ў 14 міжнародных пунктах пропуску, у тым ліку "Пярэраў – Белавежа", які знаходзіцца акурат у цэнтры старажытнай пушчы на граніцы Беларусі і Польшчы. Спрошчаны пераход прызначаны для перамяшчэння пешаходаў і веласіпедыстаў. Дарэчы, менавіта на гэтай заставе ў канцы снежня беларускія пагранічнікі па традыцыі праводзяць арыгінальны рытуал бесперашкоднага пропуску ў краіну Новага года.

Замежнаму госцю Белавежскай пушчы неабходны наступныя дакументы:

  • дзеючы пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, для выезду за мяжу;
  • медыцынскі страхавы поліс на суму не меншую за 10 тысяч еўра, дзеючы ў Беларусі;
  • міграцыйная картка (яе выдаюць пры ўездзе);
  • дакумент, што прадастаўляе замежным грамадзянам права на індывідуальнае або групавое наведванне бязвізавай тэрыторыі "Брэст – Гродна". Яго можна атрымаць пры куплі тура ў кампаніі, якая з'яўляецца сертыфікаваным аператарам і мае права на арганізацыю бязвізавага перамяшчэння іншаземцаў. Гэта значыць, турысту неабходна загадзя (не пазней, чым за 48 гадзін да паездкі) звярнуцца ў турфірму, скласці праграму падарожжа і, аплаціўшы выбраныя паслугі ў рамках індывідуальнага плана або купіўшы комплексны тур, атрымаць дакумент для далейшага прад'яўлення ў пункце пропуску.

На працягу 15 сутак дазволенага знаходжання без візы перамяшчэнне замежных гасцей па тэрыторыі парка ажыццяўляецца па ўстаноўленых турыстычных маршрутах (веласіпедных, пешаходных і іншых).

Выдатныя мясціны паблізу Белавежскай пушчы

Недалёка ад Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" размешчана мноства цікавых гістарычных мясцін. Калі ў вас ёсць час, наведайце:

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі