Як павесяліцца і адпачыць у Беларусі?!
Беларусь – краіна з багатай культурнай спадчынай. Калі ў вас з’явіцца жаданне бліжэй пазнаёміцца з беларускай культурай, атрымаць асалоду ад беларускай музыкі, вы не расчаруецеся.
У большасці гарадоў Беларусі працуюць тэатры, музеі, мастацкія галерэі. Тут можна паглядзець выступленні самадзейных калектываў.
Больш падрабязна аб культурных забавах у Беларусі
Беларусы вельмі любяць прыроду і часта праводзяць час на свежым паветры. У гарадах Беларусі шмат паркаў і зялёных зон.
Беларусы таксама любяць спорт. У краіне мноства высакакласных спартыўных аб’ектаў:
Больш падрабязна пра спорт у Беларусі
Штогод па ўсёй краіне праводзіцца мноства мерапрыемстваў на адкрытым паветры:
Беларусы ганарацца сваёй прыродай. Унікальныя прыродныя комплексы ахоўваюцца дзяржавай: у краіне 5 буйных нацыянальных паркаў, адзін з якіх – Белавежская пушча – унесены ў Спіс аб’ектаў сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Больш падрабязна аб беларускай прыродзе
У Беларусі дастаткова многа рэстаранаў і бараў. У гарадах і пасёлках таксама мноства кафэ.
У большасці рэстаранаў Мінска вам будзе прапанавана меню на англійскай мове. Аднак у маленькіх кафэ і рэстаранах за межамі сталіцы з гэтым могуць узнікнуць цяжкасці.
Добрыя рэстараны папулярныя, таму рэкамендуецца заказваць столік загадзя. Ваша гасцініца ветліва зробіць гэта для вас.
У Беларусі шмат рэстаранаў, дзе можна паспрабаваць стравы беларускай кухні, а таксама ўстаноў грамадскага харчавання, якія прапануюць міжнародную кухню або стравы хуткага прыгатавання.
Многія рэстараны Беларусі прапануюць эстрадныя выступленні або жывую музыку.
У Беларусі развіваецца індустрыя начных клубаў. Асабліва насычанае начное жыццё ў Мінску.
Дыскатэкі ў асноўным адкрыты ўсю ноч.
У большасці клубаў гучыць поп-музыка. Некаторыя ўстановы прапануюць эстрадныя выступленні.
У многіх мінскіх клубах ёсць більярд і казіно.
Начныя клубы ў Беларусі папулярныя ў людзей усіх узростаў, а не толькі ў моладзі.