Што паглядзець і дзе пабываць у Мінску? Якія цікавыя мясціны ёсць у беларускай сталіцы?
Адна з галоўных славутасцей Мінска – праспект Незалежнасці, які праходзіць ад цэнтра да паўночнага ўсходу. Яго даўжыня – 15 км. Гэта адна з самых працяглых гарадскіх магістралей у Еўропе.
Гордасць праспекта, які прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА – архітэктурны ансамбль 1950-х гадоў: будынкі ў стылі "сталінскі ампір", балюстрады, асвятляльныя мачты, кветнікі…
На праспекце размешчаны самыя вялікія плошчы Мінска:
Плошча Незалежнасці займае больш за 7 гектараў і ўваходзіць у лік самых вялікіх у Еўропе. Яна была спраектавана Іосіфам Лангбардам для правядзення святочных дэманстрацый і ваенных парадаў. Сёння тут размешчаны:
Неагатычны Чырвоны касцёл пабудаваны ў 1910 годзе ў гонар нябесных заступнікаў памерлых дзяцей арыстакрата Эдварда Вайніловіча. Дачка Алена ўбачыла ў сне будучы будынак касцёла і зрабіла яго эскіз.
Ужо ў ХХI стагоддзі пад плошчай Незалежнасці з’явіўся "падземны горад" – буйнейшы грамадска-гандлёвы цэнтр "Сталіца" з магазінамі, кафэ і рэстаранамі, паркінгам.
Уздоўж праспекта Незалежнасці размешчаны:
У гістарычным цэнтры Мінска захаваліся велічныя храмы і помнікі гісторыі. Яго жамчужына – Траецкае прадмесце, дзе можна ўбачыць будынкі XIX стагоддзя і прагуляцца па старадаўніх вулачках, выбрукаваных клінкернай брусчаткай.
Ад старадаўняга Верхняга горада побач з Траецкім прадмесцем пачынаецца другая вялікая магістраль Мінска – праспект Пераможцаў. Уздоўж яго размешчаны:
Мінск славіцца маляўнічымі паркамі і скверамі. Сярод іх:
Ён размешчаны побач з Белдзяржцыркам уздоўж набярэжнай ракі Свіслач. У цёплы сезон тут працуюць атракцыёны, у тым ліку Кола агляду, з якога адкрываецца панарама горада.
Утульны сквер недалёка ад Чыгуначнага вакзала ўпрыгожваюць персанажы вядомага беларускага скульптара Уладзіміра Жбанава, якія сталі візітнай карткай горада: "Дама на лаўцы", "Дзяўчынка пад парасонам", "Курэц".
Адна з самых рамантычных мясцін горада знаходзіцца побач з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. У скверы размешчаны самы стары фантан Мінска, устаноўлены ў 1874 годзе ў гонар адкрыцця водаправода. У яго цэнтры – скульптура "Хлопчык з лебедзем", аўтар якой Тэадор Эрнст Калід у 1851 г. атрымаў медаль на Лонданскай выстаўцы і заказ на копію ад брытанскай кароны. Такіх фантанаў у свеце каля 200.
Гісторыя сквера звязана са старадаўняй Траецкай плошчай. Пасля рэканструкцыі Вялікага тэатра Беларусі ў скверы з’явіліся цэнтральная алея і святлодынамічны фантан, а таксама оперная і балетная алеі са скульптурнымі кампазіцыямі "Опера" і "Балет".
Батанічны сад НАН Беларусі – адзін з буйнейшых у Еўропе па плошчы (каля 100 гектараў у горадзе) і багацці калекцыі, якая налічвае больш за 10 000 раслін з усяго свету.
Парк Чaлюскінцаў раней называўся Камароўскім лесам і ўваходзіў у сядзібу Вялікая Слепня, што ў розны час належала знатным родам Радзівілаў і Ваньковічаў. Сёння на тэрыторыі буйнейшага парку расце каля 22 000 дрэў.
У парку на Камсамольскім возеры можна ўбачыць прыродны запаведнік Птушыны востраў, палюбавацца фантанамі з падсвечваннем, прагуляцца ўздоўж берага. Аматары актыўнага адпачынку могуць пракаціцца па веладарожцы, на лодцы або катамаране.
Старажытны маёнтак Лошыца ў Мінску вядомы з ХVI стагоддзя: у розны час ім валодалі дынастыі Друцкіх-Горскіх, Талачынскіх, Прушынскіх, Любанскіх. У другой палове XVIII стагоддзя каралеўскі генерал-ад'ютант граф Станіслаў Прушынскі ператварыў старую сядзібу ў вялікую рэзідэнцыю, дзе пабывала нямала выдатных асоб: кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, расійскі імператар Павел I, пісьменнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, кампазітар Станіслаў Манюшка...
Яшчэ лепшай Лошыцу зрабілі яе апошнія ўладальнікі – Яўстафій Любанскі і яго жонка Ядвіга. У маляўнічым парку высаджвалі ўсе новыя экзатычныя расліны, дом быў перабудаваны ў прыгожы асабняк, дзе гаспадары арганізоўвалі тэатральныя і паэтычныя вечары, народныя святы. У еўрапейскіх альбомах Лошыцкая сядзіба згадвалася як адна з самых прыгожых, але пасля трагічнай смерці каханай Яўстафій Любанскі закінуў справы і ў 1913 годзе пакінуў маёнтак...
Сёння Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс – адзін з самых цудоўных куткоў Мінска, дзе можна прагуляцца па старадаўніх алеях і наведаць раскошную рэзідэнцыю-музей. Пасля шматгадовай рэстаўрацыі тут адноўлены арыгінальныя інтэр'еры канца XIX стагоддзя і сабраны эксклюзіўныя прадметы побыту арыстакратаў.
Самыя буйныя музеі размешчаны ў цэнтры горада і знаходзяцца ў крокавай даступнасці для турыстаў:
Нацыянальны мастацкі музей – галоўная скарбніца краіны і адзін з найбагацейшых музеяў Усходняй Еўропы. У яго фондах захоўваецца больш за 30 тысяч твораў нацыянальнага і сусветнага мастацтва. У 2000 годзе філіялам музея стала сядзіба Ваньковічаў у Верхнім горадзе.
Нацыянальны гістарычны музей мае буйнейшы ў Беларусі збор – каля 377 тысяч экспанатаў: археалагічныя знаходкі, творы мастацтва і іконы, рукапісы і кнігі, музычныя інструменты, манеты і каштоўнасці, зброя, адзенне… Адкрыты пастаянныя выстаўкі: "Старажытная Беларусь", "Старадаўняя геральдыка Беларусі", "З гісторыі зброі ", "Стары гарадскі побыт (XIX – пач. XX стст.)".
У Нацыянальнага гістарычнага музея два філіялы:
Дом-музей I з’езда РСДРП – адзін з самых знакамітых і старых у Мінску – захоўвае атмасферу пачатку ХХ стагоддзя. У розныя гады тут бывалі Фідэль Кастра, Марыс Тарэз, Хо Шы Мін…
Сярод іншых цікавых музеяў Мінска:
У музеі алімпійскай славы прадстаўлена больш за 23 тысячы экспанатаў: нацыянальны сцяг, які пабываў на Эверэсце, Алімпійскія факелы 1980 і 2006 гадоў, партрэты, фатаграфіі і ўзнагароды беларускіх алімпійцаў: сярэбраны ордэн МАК Аляксандра Мядзведзя, прызы алімпійскіх чэмпіёнаў Віталя Шчэрбы, Вікторыі Азаранка, Дар’і Домрачавай, Людмілы Волчак...
У музеі "Адкрыты акіян" жыве гіганцкі краб Пятровіч, які прадказваў вынікі матчаў ЧС па хакеі-2014.
У Мінску распрацавана каля 40 праграм для пешаходных і аўтобусных экскурсій, якія прапануюць тураператары. Экскурсаводы раскажуць пра самыя цікавыя мясціны Мінска.
Таксама для прагулкі можна скарыстацца аўдыягідамі на замежных мовах, якія прапануюць турфірмы Мінска.
Штодзень па сталіцы курсіруе двухпавярховы аўтобус Minsk City Tour: у час агляднай экскурсіі вы наведаеце асноўныя выдатныя мясціны горада. Экскурсію можна паслухаць на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, італьянскай і кітайскай мовах. Аўтобус адпраўляецца ад Прывакзальнай плошчы ў 11:00, 13:30, 16:00 і 18:30.
Кошт экскурсіі:
З цэнтра горада ўздоўж ўсяго праспекта Пераможцаў да Мінск-Арэны можна праехаць на экскурсійным аўтобусе №1 – рускамоўным або англамоўным. У аўтобусе размешчаны інфармацыйныя матэрыялы, гучыць аўдыягід. Экскурсійны аўтобус №1 працуе з 10:00 да 17:00 і з 20:00 да 22:00 штодзень. У астатні час гэта звычайны гарадскі маршрут №1 "Вакзал – Вяснянка".
Карту або даведнік па Мінску вы можаце набыць у кіёсках "Белсаюздрук", месцах продажу сувеніраў і кніжных магазінах горада.
Напрыклад, да ЧС-2014 быў распрацаваны дапаможнік "Мінск – сталіца Беларусі" на рускай і англійскай мовах, арыентаваны на гасцей хакейнага першынства.
Існуе і электронны дапаможнік – інтэрактыўная карта, у якой сабрана інфармацыя аб музеях, гасцініцах, рэстаранах, банкаматах і аўтазаправачных станцыях.
У турыстычных мясцінах Мінска ўстаноўлены інфармацыйныя шчыты і паказальнікі, білборды з картай і QR-кодам, якія даюць магчымасць счытваць інфармацыю аб выдатных мясцінах. З дапамогай карты можна даведацца аб сваім месцазнаходжанні і пракласці маршрут да бліжэйшых цікавых мясцін.
У вестыбюлях станцый метро паказальнікі на рускай і англійскай мовах, а таксама з транслітарацыяй геаграфічных назваў.