Брэсцкая вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі, размешчана на паўднёвым захадзе краіны.
На захадзе Брэсцкая вобласць мяжуе з Польшчай, на поўдні – з Украінай.
Брэсцкая вобласць – край дзіўнай прыроды. На тэрыторыі вобласці размешчаны запаведнікі і заказнікі, якія маюць статус асабліва ахоўных прыродных тэрыторый.
Насельніцтва Брэсцкай вобласці
Асноўнай рэлігіяй з’яўляецца праваслаўе.
Брэст – абласны адміністрацыйны цэнтр. У склад вобласці ўваходзяць 16 раёнаў, 20 гарадоў (з іх тры абласнога падпарадкавання – Брэст, Баранавічы, Пінск), 9 пасёлкаў гарадскога тыпу, 2178 сельскіх населеных пунктаў.
Брэсцкая вобласць мае адну з самых развітых транспартных сетак у Беларусі. Праз тэрыторыю вобласці праходзяць найважнейшыя чыгуначныя, аўтамабільныя, суднаходныя рачныя і паветраныя шляхі.
Па Брэсцкай вобласці праходзіць транспартны калідор Берлін – Варшава – Брэст – Мінск – Масква, прамыя шляхі звязваюць рэгіён з Вільнюсам і Кіевам.
Брэсцкі чыгуначны вузел з’яўляецца адным з буйнейшых у Цэнтральнай Еўропе, забяспечвае транзіт краін СНД і Заходняй Еўропы. Буйныя чыгуначныя вузлы размешчаны ў Брэсце, Баранавічах, Лунінцы і Жабінцы.
Па рэках Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Дняпроўска-Бугскім і Мікашэвіцкім каналах ажыццяўляецца суднаходства.
У Брэсце размешчаны міжнародны аэрапорт.
Брэсцкая вобласць мае развітую прамысловасць. Сярод асноўных галін прамысловасці:
Па тэрыторыі вобласці праходзяць нафтаправод "Дружба" і газаправоды Таржок – Мінск – Івацэвічы і Кобрын – Брэст – Варшава.
У Брэсце размешчана свабодная эканамічная зона.
Брэсцкая вобласць мае паклады карысных выкапняў, у т.л.:
Сельская гаспадарка вобласці спецыялізуецца на мясной і малочнай жывёлагадоўлі, бульбаводстве, вырошчванні збожжавых, цукровых буракоў, агародніны.
У вобласці 21 музей (3 музеі нацыянальнага маштабу) і 3 выставачныя залы.
Дзяржаўная інфармацыйная прастора Брэсцкай вобласці прадстаўлена дзвюма абласнымі, дзвюма гарадскімі, адной аб’яднанай і 15 раённымі газетамі. Выдаюцца 2 дзяржаўныя часопісы: "Вестник Брестского государственного университета им. А.С. Пушкина", "Вестник Брестского технического университета". На тэрыторыі вобласці дзейнічае 16 рэдакцый мясцовага радыёвяшчання, 5 дзяржаўных тэлестудый, 2 FM-станцыі.
У спісе гістарычных, культурных і архітэктурных помнікаў Брэстчыны больш як 2 тыс. аб’ектаў. Візітнай карткай вобласці з’яўляюцца мемарыял "Брэсцкая крэпасць-герой" і нацыянальны парк "Белавежская пушча".
Таксама сярод найбольш гістарычна значных: