Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Лют 2023

Знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Венгрыі падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2023 год

Знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Венгрыі падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2023 год

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Міністэрствам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі на 2023 год падпісана ў Мінску па выніках перагавораў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве, праграма прадугледжвае прадаўжэнне практыкі правядзення дыялогу паміж міністэрствамі замежных спраў, комплекс мер па стымуляванні эканамічнага супрацоўніцтва, адукацыйных і культурных абменаў.

Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта 13 лютага прыляцеў з візітам у Беларусь. У Мінску ён правёў перагаворы са сваім беларускім калегам, кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Алейнікам, а таксама з міністрам эканомікі Аляксандрам Чарвяковым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі