Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Крс 2019

Змяненні ў Канстытуцыю павінны адпавядаць інтарэсам Беларусі на сучасным этапе - Лукашэнка

Змяненні ў Канстытуцыю павінны адпавядаць інтарэсам Беларусі на сучасным этапе - Лукашэнка

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запланавая карэкціроўка Асноўнага Закона краіны павінна адпавядаць інтарэсам Беларусі і яе грамадзян на сучасным этапе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перакананы, што ўзважаная і прадуманая работа экспертнай супольнасці прывядзе да стварэння абноўленага Закона, які адпавядае інтарэсам нашай краіны і нашых грамадзян на сучасным этапе", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, зыходзячы з рэалій, якія мяняюцца, новых сацыяльных і эканамічных задач, што стаяць перад краінай, планамерна праводзіцца работа па ўдасканаленні заканадаўства. "Прадумваючы на перспектыву напрамкі развіцця краіны, можам гаварыць аб падрыхтоўцы змяненняў у Асноўны Закон", - сказаў ён.

Прапановамі па карэкціроўцы Канстытуцыі займаюцца суддзі Канстытуцыйнага суда. "Яны спецыялісты высокага класа, на якіх вялікая адказнасць за выверанасць, актуальнасць змяненняў. Да вырашэння гэтай няпростай задачы прыцягнуты грамадскасць і вучоныя, - адзначыў беларускі лідар. - Нядаўна мы, можна сказаць, выйшлі на новы этап. Я даручыў кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта, абапіраючыся на розныя прапановы па Канстытуцыі, пачаць новы этап з дапамогай нашых вучоных - дасведчаных людзей, прадстаўнікоў грамадскасці. На наступным этапе мы падключым і асобных членаў нашых партыйных арганізацый - тых партый, якія рэальна існуюць. Для таго каб гэта быў вывераны дакумент для абмеркавання на ўзроўні Прэзідэнта".

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў СМІ, інтэрнэце пастаянна цікавяцца тым, якія менавіта адбудуцца змяненні. "Гаварыць аб варыянтах не варта. Гэта толькі варыянты. Мы яшчэ не выпрацавалі нават канцэпцыю змянення Канстытуцыі. Яна з'явіцца тады, калі я атрымаю канчатковыя прапановы ад розных слаёў нашага грамадства", - падкрэсліў беларускі лідар.

Разам з тым, выказваючы асабісты пункт гледжання, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пакінуць Канстытуцыю ў цяперашнім выглядзе свайму пераемніку ён не хацеў бы: "Я не хацеў бы. Ды мы і этап той прайшлі ўжо, калі нам патрэбна была моцная ўлада - вось такая, як у нас ёсць. Трэба не ўладай дзяліцца (улада непадзельная). Трэба нагружаць уладнымі паўнамоцтвамі іншыя структуры і галіны ўлады. Каб за эканоміку, напрыклад, адказваў урад разам з парламентам. Нацыянальны банк не павінен быць убаку. Кантроль будзе ажыццяўляцца па розных напрамках - у нас ужо варыянты адпрацаваны - той жа Камітэт дзяржкантролю, іншыя міністэрствы і ведамствы".

"Што датычыцца будучага кіраўніка дзяржавы, ён павінен быць кіраўніком дзяржавы, ён не павінен так многа матацца па палях і фермах. Я нядаўна папракнуў урад: слухайце, людзі не бачаць вас там, на фермах, на палях, - дадаў кіраўнік дзяржавы. - Трэба ісці туды, займацца сваімі функцыямі. У нас сістэма так выбудавана. Надышоў час на гэта паглядзець. І пакінуць функцыі і паўнамоцтвы Прэзідэнту тыя, якія ён павінен выконваць як кіраўнік дзяржавы".

"Мы разбяромся ў новай Канстытуцыі разам з вамі, якой яна павінна быць для нашых людзей. Але мы не будзем рэзаць краіну на часткі. Вось, поўная свабода і адказнасці няма... Я, седзячы ў парламенце, гэта ўжо ўсё праходзіў. Таму мы не хочам вяртацца да таго, што было. І тое, што не атрымалася ў нашых суседзяў, - нам трэба вучыцца на памылках іншых. Настане час, мы разам з вамі сядзем за "парту", возьмем ручкі і пачнём пісаць наш Асноўны Закон. Але ён будзе ў многім абноўлены. І гэты Закон не тое што створыць новую нейкую палітычную структуру і іншае - ён будзе прадаўжэннем таго, што мы з вамі зрабілі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі