21 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко ўзначаліць рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара, гэта прадугледжана распараджэннем нумар 177рп "Аб дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018", якое 20 лістапада падпісаў Прэзідэнт Беларусі.
У мэтах арганізацыі мерапрыемства на высокім узроўні, адпаведным міжнародным патрабаванням і стандартам, дакументам зацверджаны склад рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага конкурсу. Узначаліць аргкамітэт намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко. Плануецца, што конкурс пройдзе ў лістападзе 2018 года ў Мінску ў МКСК "Мінск-Арэна".
Беларусь афіцыйна зацверджана Еўрапейскім вяшчальным саюзам як арганізатар дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне" ў 2018 годзе.