23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зацверджаны новы склад савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Склад савета фонду сфарміраваны з улікам неабходнасці ратацыі яго членаў i абноўлены больш як на 60 працэнтаў. Старшыня савета фонду - Ніна Шарубіна, народная артыстка Беларусі, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.
Адначасова ўнесены змяненні ў палажэнне аб фондзе.
Павышаны патрабаванні да адбору і зместу культурных праектаў з улікам іх сацыяльнай значнасці, маштабнасці і эфектыўнасці рэалізацыі як у асобных рэгіёнах, так і краіне ў цэлым, а таксама адказнасць арганізацый, якія атрымалі падтрымку фонду. Для дасканалага аналізу заявак на фінансаванне гэтых праектаў і ў мэтах выключэння суб'ектывізму ў рабоце фонду прадугледжана стварэнне пры Мінкультуры экспертнай камісіі.
Прыняцце ўказа накіравана на падтрымку найбольш маштабных агульнанацыянальных і міжнародных творчых праектаў, якія маюць важнае значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, забеспячэнне эфектыўнага кіраўніцтва саветам фонду, умацаванне яго высокага статусу, а таксама развіццё дзейнасці фонду з улікам пастаўленых перад ім задач.