Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Врс 2017

Зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2017-2021 гады

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2017-2021 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 верасня 2017 года нумар 710, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

План накіраваны на рэалізацыю Беларуссю палажэнняў Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб правах дзіцяці, стварэнне ўмоў для абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, умоў для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу дзяцей і моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці дзяржавы і грамадства.

Мэта плана - забеспячэнне прававых, арганізацыйных і інстытуцыянальных умоў для паляпшэння становішча дзяцей у Беларусі, удасканаленне механізмаў рэалізацыі і аховы іх правоў.

Каардынатарам дзейнасці па рэалізацыі нацыянальнага плана з'яўляецца Нацыянальная камісія па правах дзіцяці.

Нацыянальны план складаецца са 103 мерапрыемстваў. У іх ліку падрыхтоўка нацыянальнага даклада аб становішчы дзяцей у Беларусі, распрацоўка ўніверсальнага партала, які змяшчае інфармацыю аб дзецях, мерапрыемствы для забеспячэння аховы здароўя, аховы мацярынства і дзяцінства і г.д. Іх рэалізацыя будзе ажыццяўляцца рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі з прыцягненнем грамадскіх аб'яднанняў, фінансавага і тэхнічнага патэнцыялу міжнародных арганізацый. Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі для гэтых мэт штогадова будуць распрацоўвацца рэгіянальныя планы па рэалізацыі мерапрыемстваў нацыянальнага плана.

Фінансаванне мерапрыемстваў нацыянальнага плана будзе ісці ў межах сродкаў, што выдзяляюцца ва ўстаноўленым парадку органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Міністэрству адукацыі даручана весці каардынацыю і кантроль за ходам рэалізацыі нацыянальнага плана, забяспечыць разгляд ходу рэалізацыі яго мерапрыемстваў на пасяджэннях Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, а таксама штогадова да 20 сакавіка года, што ідзе за справаздачным, прадстаўляць інфармацыю аб ходзе выканання нацыянальнага плана ў Савет Міністраў.

Выканаўцам нацыянальнага плана штогод да 1 сакавіка года, што ідзе за справаздачным, трэба прадстаўляць у Міністэрства адукацыі інфармацыю аб яго выкананні.

План будзе садзейнічаць вырашэнню многіх задач. Гэта ўмацаванне прававой абароны дзяцінства і фарміраванне прававой культуры грамадства; ажыццяўленне аховы мацярынства і дзяцінства; удасканаленне механізма рэалізацыі правоў дзяцей на сацыяльную абарону і інклюзію; забеспячэнне аховы здароўя дзяцей, бяспекі жыццядзейнасці, садзейнічанне іх здароваму ладу жыцця; сістэмнае процідзеянне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю, маральнаму і духоўнаму развіццю дзяцей; рэалізацыя міжнароднага супрацоўніцтва ў інтарэсах правоў дзяцей; рэалізацыя права дзяцей на: развіццё ў раннім узросце; якасную адукацыю; пражыванне і выхаванне ў сямейным асяроддзі (падтрымка сям'і і прафілактыка сацыяльнага сіроцтва); абарону ад насілля, пагрозы гандлю людзьмі і эксплуатацыі; доступ да справядлівага правасуддзя (прафілактыка правапарушэнняў непаўналетніх); удзел у прыняцці рашэнняў, якія закранаюць іх інтарэсы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі