Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Лют 2024

Зацверджана пагадненне паміж Беларуссю і Экватарыяльнай Гвінеяй аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі

Зацверджана пагадненне паміж Беларуссю і Экватарыяльнай Гвінеяй аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі
Фота з архiва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 21 лютага 2024 года зацвярджаецца Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Пагадненне паміж урадамі дзвюх краін было падпісана 9 снежня мінулага года ў Малаба. Савет Міністраў Беларусі на аснове артыкула 21 закона Рэспублікі Беларусь "Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь" ад 23 ліпеня 2008 года пастанавіў гэта пагадненне зацвердзіць.

Міністэрства замежных спраў Беларусі накіруе ў Экватарыяльную Гвінею паведамленне аб выкананні нашай краінай унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу пагаднення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі