26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджана дзяржаўная праграма развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016-2020 гады. Адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 196 ад 11 сакавіка 2016 года апублікавана на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.
Заказчыкам-каардынатарам дзяржаўнай праграмы вызначана Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, аблвыканкамы, "Белдзяржхарчпрам", Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі, Нацыянальная акадэмія навук, Дзяржаўны камітэт па маёмасці, Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў, Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці вызначаны заказчыкамі дзяржаўнай праграмы.
Заказчыкамі мерапрыемстваў у сферы інфарматызацыі падпраграмы "Тэхнічнае перааснашчэнне і інфарматызацыя аграпрамысловага комплексу" дзяржпраграмы з'яўляюцца Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, аблвыканкамы, а таксама дзяржаўныя юрыдычныя асобы (у тым ліку ўстановы адукацыі), падпарадкаваныя міністэрству, і гаспадарчыя таварыствы, адносна якіх Беларусь, маючы акцыі (долі ў статутных фондах), якія былі перададзены ў кіраванне Мінсельгасхарчу, можа вызначаць рашэнні, што прымаюцца імі.
Справаздачу аб ходзе рэалізацыі дзяржпраграмы заказчыкі будуць прадстаўляць у Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання штогод, пачынаючы з 2017 года.
Міністэрства ў сваю чаргу будзе штогод вызначаць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, памер патаннення кошту адзінкі льнянога валакна, што пастаўляецца для дзяржпатрэб, зыходзячы з устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам аб'ёмаў ільнянога валакна.
Таксама будзе штогод вызначаць памер патаннення часткі кошту арыгінальнага і элітнага насення збожжавых, зернебабовых, тэхнічных і кармавых сельскагаспадарчых раслін, атрыманых і рэалізаваных навуковымі арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні ў галіне аграрных навук, насення эліты, і пералік сельскагаспадарчых раслін, частка кошту якіх падлягае патанненню.
Мінсельгасхарч вызначае аб'ём фінансавання мерапрыемстваў па ўстанаўленні межаў зямельных участкаў, прадастаўленых для вядзення сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, афармленні дакументаў, якія засведчваюць правы на зямельныя ўчасткі, першасным упарадкаванні сялянскіх гаспадарак, а таксама па меліярацыі зямель.
Ведамства будзе ўстанаўліваць віды сельскагаспадарчай прадукцыі для аказання дзяржпадтрымкі ў выглядзе надбавак да закупачных цэн і памер надбавак па відах сельскагаспадарчай прадукцыі, што закупляецца ў насельніцтва.
Сродкі рэспубліканскага бюджэту накіроўваюцца на выплату надбавак да закупачных цэн на сельгаспрадукцыю, што закупляецца ў насельніцтва, у тым ліку на пагашэнне запазычанасці па выплаце надбавак да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, закупленую ў насельніцтва ў снежні 2015 года і закупляемую ў наступныя гады. Таксама - на памер патаннення кошту: племянной прадукцыі на ўтрыманне селекцыйных статкаў і захаванне генафонду; вырошчвання і рэалізацыі племянной прадукцыі; закупкі племянной прадукцыі, уключаючы закупкі па імпарце, i iншых работ у галіне племянной справы.
Банкам і адкрытаму акцыянернаму таварыству "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" прапанавана ажыццяўляць у 2016-2018 гадах дырэктыўнае (ільготнае) крэдытаванне суб'ектаў, якія вядуць дзейнасць у галіне аграпрамысловай вытворчасці, у беларускіх рублях і замежнай валюце для рэалізацыі дзяржаўнай праграмы і падпраграм.
Пералік суб'ектаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне аграпрамысловай вытворчасці, для дырэктыўнага (ільготнага) крэдытавання будзе вызначацца ў адпаведнасці з прававымі актамі, якія прымаюцца штогод. Кампенсаванне страт банкам па крэдытах, што выдаюцца суб'ектам у галіне аграпрамысловай вытворчасці, на ажыццяўленне бягучай дзейнасці, можа праводзіцца ў адпаведнасці з прымаемымі рашэннямі Прэзідэнта Беларусі, урада і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Міністэрства фінансаў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і аблвыканкамы пры распрацоўцы праектаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на чарговы фінансавы год будуць прадугледжваць сродкі на фінансаванне мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы і яе падпраграм, а таксама на кампенсаванне банкам і адкрытаму акцыянернаму таварыству "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" страт па крэдытах.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання