Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Сак 2016

Зацверджана дзяржпраграма "Беларусь гасцінная" на 2016-2020 гады

28 сакавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Урад зацвердзіў дзяржаўную праграму "Беларусь гасцінная" на 2016-2020 гады. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 23 сакавіка 2016 года нумар 232, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Праграма накіравана на фарміраванне і развіццё сучаснага канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, павелічэнне ўкладу турызму ў развіццё нацыянальнай эканомікі.

Адказным заказчыкам праграмы выступае Міністэрства спорту і турызму.

Дзяржпраграма ўключае дзве падпраграмы: "Кадравае, навуковае і навукова-метадычнае забеспячэнне ў сферы турызму" і "Маркетынг турыстычных паслуг". Першая прадугледжвае распрацоўку новых прынцыпаў і падыходаў да фарміравання і папулярызацыі нацыянальнага турыстычнага прадукту, а таксама кадравае, навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне турызму. Другая прадугледжвае стварэнне шматузроўневай сістэмы пашырэння турыстычных паслуг, развіццё інфармацыйнай сістэмы комплекснай падтрымкі ўнутранага і ўязнога турызму, развіццё сеткі турыстычных інфармацыйных цэнтраў.

Фінансавае забеспячэнне рэалізацыі дзяржпраграмы будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў са штогадовым удакладненнем аб'ёмаў фінансавання, а таксама за кошт уласных сродкаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і суб'ектаў гаспадарання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі