22 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась прыняў удзел у пятай штогадовай сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі краін СНД, якая сёння адбылася ў Маскве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.
У ходзе мерапрыемства абмеркавана сітуацыя ў Афганістане і пытанні процідзеяння распаўсюджванню рэлігійных рухаў радыкальнага толку на прасторы СНД.
Акрамя таго, адбыліся двухбаковыя сустрэчы Станіслава Зася з дэлегацыямі Азербайджана, Малдовы, Расіі і Афганістана.
Падпісаны таксама мемарандум аб супрацоўніцтве паміж апаратамі саветаў бяспекі Беларусі і Малдовы.