13 сакавіка Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 13 сакавіка сустрэўся з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.
Кіраўнікі апаратаў саветаў бяспекі дзвюх краін абмяняліся ацэнкамі развіцця ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце і на заходніх граніцах Саюзнай дзяржавы, узгаднілі падыходы ў процідзеянні агульным пагрозам бяспецы Беларусі і Расіі.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі стан супрацоўніцтва апаратаў саветаў бяспекі, вызначылі перспектывы далейшага двухбаковага ўзаемадзеяння.
Адбыліся таксама планавыя кансультацыі экспертаў апаратаў саветаў бяспекі Беларусі і Расіі.