Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Стд 2022

Замежным дыпламатам растлумачылі сутнасць прапанаваных змяненняў у Канстытуцыю Беларусі

Замежным дыпламатам растлумачылі сутнасць прапанаваных змяненняў у Канстытуцыю Беларусі

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў адбылася сустрэча з кіраўнікамі замежных дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, прысвечаная працэсу ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 50 замежных дыпламатаў.

"Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы падкрэсліў важнасць канстытуцыйных працэсаў, якія адбываюцца ў краіне, і іх значнасць для эвалюцыйнага шляху развіцця беларускага грамадства", - расказалі ў прэс-службе ведамства.

Асноўнымі спікерамі сталі намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда, член Канстытуцыйнай камісіі Наталля Карповіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў, а таксама дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Мацельскі.

"Гасцям мерапрыемства ў адкрытым ключы была прадстаўлена падрабязная інфармацыя аб прапанаваных змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, аб ходзе ўсенароднага абмеркавання паправак, прычынах і мэтах іх унясення.

У рамках актыўнага абмену думкамі ад удзельнікаў сустрэчы паступілі шматлікія пытанні, на якія экспертамі ў ходзе зацікаўленай дыскусіі былі дадзены адказы і растлумачэнні", - адзначылі ў міністэрстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі