Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Чэр 2021

Законапраект аб змяненні Канстытуцыі гатовы да разгляду ў першым чытанні - Семяняка

Законапраект аб змяненні Канстытуцыі гатовы да разгляду ў першым чытанні - Семяняка
Фота з архiва

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Законапраект аб змяненні Канстытуцыі гатовы да разгляду ў першым чытанні на вясенняй сесіі, паведаміў сёння журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Згодна з працэдурай законапраект падрыхтаваны і прайшоў узгадненне ў пастаянных камісіях. Мы атрымалі заключэнне ад экспертных органаў, унесены невялікія тэхнічныя праўкі і, уласна кажучы, ён гатовы да абмеркавання", - сказаў Валянцін Семяняка.

Паводле яго слоў, у першым чытанні законапраект будзе разгледжаны ўжо ў чэрвені. У другім чытанні яго плануецца разгледзець на асенняй сесіі парламента.

Сёння праходзіць пасяджэнне спецыяльнай камісіі па падрыхтоўцы праекта закона аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. "У склад камісіі ўваходзяць старшыні пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў. На сённяшняе пасяджэнне запрошаны таксама дэпутаты. Гэта пашыранае пасяджэнне, дзе мы разгледзім усе працэдурныя пытанні і прымем адпаведнае рашэнне", - адзначыў парламентарый.

У законапраекце, унесеным у Палату прадстаўнікоў Прэзідэнтам, прадугледжваецца, што выбары дэпутатаў праводзяцца ў адзіны дзень галасавання. Мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання будуць ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да пачатку паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выбраных у адзіны дзень галасавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі