14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За тыдзень беларускім бязвізам скарысталіся больш за 9 тыс. жыхароў Еўрасаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Паводле інфармацыі ведамства, за мінулы тыдзень у бязвізавым парадку ў нашу краіну прыбылі 9198 грамадзян дзяржаў Еўрасаюза. 1805 чалавек прыехалі ў Беларусь з Латвіі. Яшчэ 6516 прыбылі з Літвы. Акрамя таго, беларускім бязвізам скарысталіся 877 грамадзян Польшчы. Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехалі 325 942 іншаземцы: 211 712 грамадзян Літвы, 23 358 неграмадзян і 75 994 грамадзяніны Латвіі, а таксама 14 878 грамадзян Польшчы.
У Дзяржпагранкамітэце нагадалі, што падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".