23 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. З Ташкента ў Маскву эвакуіраваны 18 беларускіх грамадзян, ажыццяўляецца іх дастаўка да расійска-беларускай граніцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
"Дзякуючы сумесным намаганням пасольства Беларусі ва Узбекістане, МЗС РФ і Расавіяцыі 18 грамадзян Беларусі прыляцелі з Ташкента ў Маскву, - адзначылі ў дыппрадстаўніцтве. - А цяпер на транспарце пасольства Беларусі ў Расіі яны накіроўваюцца да беларуска-расійскай граніцы".