Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Год якасці

4
Год якасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня сабраў у Палацы Незалежнасці нараду аб асноўных напрамках работы па ўдасканаленні якасці ў 2024 годзе і Знаку якасці Рэспублікі Беларусь. Перад нарадай Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся са спецыяльнай выставай "Знак якасці: традыцыя мінулага і сучаснасць". Кіраўнікі беларускіх прадпрыемстваў і ветэраны вытворчасці прадставілі айчынную прадукцыю, якая ў савецкія гады была ўдастоена Знака якасці СССР, а таксама тавары, якія прэтэндуюць на Дзяржаўны знак якасці Беларусі ў 2024 годзе. Спектр экспануемай прадукцыі вельмі шырокі - ад харчовай галіны да машынабудавання.