Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Врс 2020

Візіт Сі Цзіньпіна ў Беларусь, які прапрацоўваецца, дасць магутны імпульс супрацоўніцтву - Міцкевіч

Візіт Сі Цзіньпіна ў Беларусь, які прапрацоўваецца, дасць магутны імпульс супрацоўніцтву - Міцкевіч
Фота з архiва

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь, які прапрацоўваецца, дасць магутны імпульс супрацоўніцтву дзвюх краін. Аб гэтым заявіў сёння намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентам КНР Валерый Міцкевіч на сустрэчы са старшынёй Камітэта па замежных справах, кіраўніком кітайска-беларускай групы дружбы Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжанам Есуем у фармаце відэа-канферэнц-сувязі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы высока цэнім падтрымку Кітая, у тым ліку ў пытаннях павагі замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі. Выказваем удзячнасць КНР за канструктыўную пазіцыю адносна сітуацыі ў Беларусі, якая адстойваецца на міжнародных пляцоўках, уключаючы Савет Бяспекі ААН. Мы з цвёрдым аптымізмам глядзім на развіццё беларуска-кітайскіх адносін і ўпэўнены ў паслядоўнай рэалізацыі ўсіх намечаных планаў, - сказаў Валерый Міцкевіч. - Упэўнены, што візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь, які прапрацоўваецца, надасць дадатковы магутны стымул двухбаковаму супрацоўніцтву. Мы гатовы да цеснага ўзаемадзеяння з парламентам Кітая ў справе яго падрыхтоўкі і арганізацыі".

Бакі абмеркавалі пытанні далейшага развіцця беларуска-кітайскіх адносін па лініі заканадаўчых органаў дзвюх краін, умацавання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемнай падтрымкі ў міжнародных справах, сумеснага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Людміла Макарына-Кібак у размове з журналістамі адзначыла значнасць гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. "Кажуць, сябар пазнаецца ў бядзе. Зусім нядаўна прайшла першая хваля каранавіруснай інфекцыі. Калі мы даведаліся, што ў кітайскага боку ўзніклі праблемы з медыкаментамі, у адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Беларусі першымі ў свеце накіравалі нашым сябрам у КНР самалёты з медыцынскай гуманітарнай дапамогай. Калі COVID-19 прыйшоў у Еўропу, Кітай дапамагаў нам з тэст-сістэмамі і іншым медыцынскім абсталявннем, сродкамі аховы. Таму лічу, што ўзаемадзеянне групы дружбы вельмі важна і актуальна", - падкрэсліла яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі