7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візавы цэнтр Грэцыі адкрыецца ў Мінску ў красавіку бягучага года. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме Беларусі.
Такім чынам, беларусы змогуць прадастаўляць хадайніцтва на выдачу шэнгенскіх віз для адпраўлення ў Грэцыю разам з дакументамі ў візавы цэнтр у Мінску.
У сувязі з адкрыццём візавага цэнтра ў Мінску Генеральнае консульства Грэцыі ў Маскве запрашае турфірмы Беларусі падаць заяўкі на акрэдытацыю на 2015-2016 гады.
Акрэдытацыя турфірм, якія займаюцца арганізацыяй выезду беларусаў у Грэцыю на адпачынак, будзе праводзіцца ў Маскве з 19 па 21 красавіка. З неабходнымі для акрэдытацыі дакументамі і парадкам яе праходжання можна азнаёміцца на сайце Нацагенцтва па турызме Беларусі.