Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Ліп 2022

Выкладчык БДУІР перамагла на Усерасійскім конкурсе педработнікаў

Выкладчык БДУІР перамагла на Усерасійскім конкурсе педработнікаў
Фота з архiва

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдат педагагічных навук дацэнт кафедры інфармацыйных радыётэхналогій БДУІР Вольга Славінская заняла першае месца ў намінацыі "PROдвинутый педагог" на Усерасійскім конкурсе партфоліа педагагічных работнікаў "Аттестация - это PROсто!", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

Конкурс прадугледжваў пяць намінацый у залежнасці ад стажу і вопыту работы педагога. Маладыя спецыялісты са стажам работы да 10 гадоў спаборнічалі ў намінацыі "Педагогический PROрыв". Другая намінацыя "Педагог, PROверенный временем" была разлічана на вопытных педработнікаў са стажам 10-20 гадоў. У намінацыі "PROсветитель со стажем" удзельнічалі педагогі, якія ў прафесіі ад 20 гадоў. Чацвёртая намінацыя "PROдвинутый педагог" - для педагогаў-наватараў. І пятая намінацыя "PROгрессивный руководитель" была разлічана на работнікаў арганізацый, якія ажыццяўляюць кіраванне ў сферы адукацыі, а таксама на кіраўнікоў, іх намеснікаў, метадыстаў, цьютараў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў адукацыйных арганізацый усіх ступеней адукацыі незалежна ад стажу.

Мерапрыемства прайшло з 16 мая па 23 чэрвеня, удзел у ім прымалі педагогі розных рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі