20 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Дэлегацыя Польшчы на чале з віцэ-прэм'ерам - міністрам развіцця і фінансаў Матэвушам Маравецкім 24 кастрычніка наведае Беларусь з рабочым візітам. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Плануецца, што польскі віцэ-прэм'ер прыме ўдзел у адкрыцці 20-га беларуска-польскага эканамічнага форуму "Добрасуседства", а таксама ўзначаліць польскую дэлегацыю на чацвёртым пасяджэнні сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
З беларускага боку названую камісію ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы.
У час візіту таксама чакаюцца сустрэчы Матэвуша Маравецкага з беларускімі афіцыйнымі асобамі.