Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Кст 2016

Віцэ-прэм'ер Намібіі наведае з афіцыйным візітам Беларусь 20-25 кастрычніка

20 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра - міністр міжнародных адносін і супрацоўніцтва Намібіі Нетумба Нандзі-Ндаітва 20-25 кастрычніка наведае Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У склад намібійскай дэлегацыі таксама ўвойдуць прадстаўнікі шэрага ведамстваў і арганізацый. Запланавана сустрэча з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. "Бакі рыхтуюць да падпісання мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Міністэрствам міжнародных адносін і супрацоўніцтва Намібіі аб правядзенні палітычных кансультацый", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Акрамя таго, запланаваны перагаворы ў Савеце Міністраў Беларусі, сустрэчы з кіраўніцтвам беларускіх міністэрстваў і арганізацый, у тым ліку Мінпрама і Мінсельгасхарча. Намібійская дэлегацыя наведае МТЗ і Беларускую калійную кампанію. Чакаецца, што па выніках візіту будуць узгоднены асноўныя напрамкі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Намібіяй. У тым ліку размова ідзе аб пастаўках беларускай тэхнікі для патрэб горназдабыўной галіны і сельскай гаспадаркі Намібіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі